Раслiны-лекары (Раслины-лекары)
Напэўна, рэдка сустрэнеш чалавека, які б хоць раз у жыцці не параніў да крыві руку або нагу. Вясковыя жыхары добра ве-даюць: калі рана невялікая, можна абысціся і без бінту. Трэба выкарыстаць расліну, якая называецца крываўнік. Праўда, у народзе яна мае і іншыя назвы: белая кашка, заечая трава, па-рэзнік. Пра здольнасць гэтай расліны спыняць кроў пры парэзах ведалі яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Сок крываўніку здаўна выкарыстоўвалі пры лячэнні незагойных ран.
Кожны бачыў расліну, якая называецца падбел. Кветкі яе, напэўна, не самыя прыгожыя, але яны заўсёды радуюць вока, бо з'яўляюцца ў самым пачатку вясны, як толькі сыходзіць снег. Яшчэ старажытнагрэчаскі ўрач Гіпакрат выкарыстоўваў карані гэтай расліны пры захворванні лёгкіх.
Адной з самых старажытных лекавых раслін з'яўляецца валяр'ян. Звесткі пра яго лекавыя здольнасці можна знайсці ў літаратуры, якая пісалася яшчэ ў першым стагоддзі нашай эры. Самая карысная частка валяр'яну — корань, які дапамагае лячыць нервовыя захворванні.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 847 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: