Родная мова
Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчы-ных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў. 3 роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, выпраўляючыся ў далёкія вандраванні. I пачуццё роднай зямлі, якое неяк губля-ецца, калі ты жывеш на ёй, асабліва абвастраецца, калі апы-нешся дзесьці далёка. Тады ўспамінаецца кожны куток роднай зямлі, яе людзі, асабліва мілагучнай становіцца мова.
Сёння, напэўна, няма пісьменнікаў, якія не выказалі б сваіх адносін да роднай мовы. У шматлікіх радках песняроў падкрэс-ліваецца яе значэнне ў жыцці грамадства, багацце і адметнасць, паказваецца сувязь мовы народа, культуры і гістарычнай па-мяці.
Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, лю-стэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 950 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: