Родны лес
Прыглушана гудуць бензапілы, часам зрываючыся на праніз-лівы віскат. Мой родны яловы лес выразаюць, бо на яго напаў нейкі бязлітасны, пражэрлівы караед. Ён залазіць пад кару зда-ровых дрэў, выточвае сабе хады, ператвараючы зялёныя яліны ў сухастоіны. Часам аддзярэш кару дрэва і ўбачыш, як пад ёю раззлавана забегаюць караеды.
3 мёртвых дрэў назаўсёды злятаюць птушкі, бо ў сухім голлі ўжо не схаваеш гнязда. Мурашы пакідаюць свае мурашнікі, пабудаваныя яшчэ пры жывых дрэвах. Я стаю каля мурашніка, які палохае сваім спакоем. Звычайна мурашы мітусяцца: нех-та прыбірае з дарогі ігліцу, хтосьці ўсцягвае яе на мурашнік. Я паварушыў мурашнік прутом. Ніякага руху.
Падумалася, што такой жа можа стаць і наша хата, вёска, горад, калі іх пачнуць пакідаць людзі.
Мой лес асуджаны. Той лес, у якім калючыя лапкі елак зда-валіся мяккімі, ласкавымі, пушыстымі, цяпер бязлітасна вы-разаецца. Захлынаючыся ад пілавіння, не паспяваючы яго выплёўваць, пішчаць бензапілы. | |
| |
Просмотров: 454 | |
Всего комментариев: 0 | |