Рыбныя дажджы
Грыбы — дзеці навальніц і шчодрых праліўных дажджоў. Пасля іх усталёўваецца на некалькі дзён цёплае сухое надвор'е. Здараецца, што пасля моцнай кароткачасовай навальніцы лёгкі летні ветрык раптам засцеле неба шэрымі абложнымі хмарамі. Тады цэлы дзень і болей пастаянна імжыць дробны, ледзь прык-метны дождж. Калі доўгая працяглая спякота парыць зямлю, паветра перапаўняецца вільгаццю. А тут яшчэ пройдзе спорны дождж і напоіць удосталь лясную глебу. Тады ўжо грыбы так і лезуць з-пад зямлі, падымаючы на сваіх пругкіх капялюшы-ках мінулагодняе лісце і сухія іголкі.
Бяры тады ў рукі любы посуд і хутчэй бяжы ў лес. Цэлымі сем'ямі разбягаюцца па палянах рознакаляровыя сыраежкі. Стойкім водарам каралеўскіх баравікоў напаўняюцца стромкія бары. А на ўскрайку лесу, у рэдкім асінніку, прыцягвае вока яркая чырвань галовак маладзенькіх асавікоў. А колькі яшчэ розных грыбоў можна сустрэць у лесе! Не лянуйся, будзь спрыт-ным, але і не спяшайся асабліва.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 404 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: