Шлях у навуку
Гэты чалавек заслужыў славу выдатнага пісьменніка, нас-таўніка, асветніка. Яго ведалі ў свеце далёка ад Беларусі. Але ён заўсёды з любоўю ўспамінаў яе і свой родны горад, у гонар якога ўзяў сабе прозвішча — Полацкі. Сімяон Полацкі нарадзіўся ў сям'і заможных гараджан. Навуку ён пачаў спасцігаць у школе пры полацкім манастыры. Тут не толькі вучылі чытаць і пісаць, але і выкладалі лацінскую і грэчаскую мовы, музыку і спевы.
Пасля школы хлопец паехаў вучыцца ў Кіеў, а потым у Вільню, дзе была акадэмія. Там чыталі лекцыі вучоныя, добра вядо-мыя ва ўсёй Еўропе. На занятках юнак чуў, што не Сонца круціцца вакол Зямлі, як тады лічыла болынасць людзей, а Зямля з іншымі планетамі круціцца вакол Сонца.
У гэты час полацкага юнака ўжо ведалі як таленавітага паэ-та. Свае вершы ён, апрача роднай беларускай мовы, пісаў яшчэ на польскай, лацінскай і рускай мовах.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 381 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: