Славуты акадэмик
Вёска Збляны назаўсёды ўвайшла ў гісторыю нашай Бела-русі як радзіма Антона Раманавіча Жэбрака. Сялянскі хло-пец вельмі прагнуў вучыцца. А як вядома, хто добрае жаданне мае, таму сам Бог дапамагае. I Антон Жэбрак пасля заканчэння школы паступіў у знакамітую Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева.
Пройдуць гады, і выхадзец з зэльвенскай вёскі Антон Рама-навіч Жэбрак стане акадэмікам, прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі. Ён уздымецца на такую вышыню ў навуцы, што з ім будуць лічыцца ўсе генетыкі свету.
А што за навука генетыка? Яна вывучае спадчыну раслін, арганізмаў, паходжанне і змены, якія адбываюцца з імі. Быў час, калі гэту навуку лічылі шкоднай, непатрэбнай. I можаце ўявіць, што перажыў акадэмік-генетык Антон Раманавіч Жэбрак..
Навуковыя адкрыцці акадэміка Жэбрака цяпер увасабля-юцца ў жыцці яго прадаўжальнікамі. У акадэмічным гарадку ў Мінску стаіць бюст славутага вучонага. У Зэльве ёсць вуліца яго імя.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 381 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: