Слонiм (Слоним)
Найбольшага росквіту Слонім дасягнуў у другой палове ва-сямнаццатага стагоддзя, калі знаходзіўся ва ўладанні вялікага гетмана Міхала Казіміра Агінскага. Менавіта на яго сродкі і па яго праекце быў выкапаны канал даўжынёю сорак шэсць кіла-метраў, які злучыў раку Шчару з ракой Ясельдай. Нёман, як вядома, упадае ў Балтыйскае мора, а Прыпяць — у Чорнае. Таму са Слоніма самым танным шляхам, па вадзе, можна было трапіць адразу ў два моры, што вельмі паспрыяла развіццю гандлю1.
Пры жыцці Міхала Казіміра Агінскага Слонім называлі ста-ліцай мастацтваў, або Палескімі Афінамі. Тут працавала дру-карня, існавала значная бібліятэка, дзейнічаў тэатр, які нічым не саступаў лепшым тэатрам Еўропы. Незвычайна ўражвала сама тэатральная сцэна. На ёй маглі адбывацца бітвы коннікаў, а калі ўзнікала патрэба, то артысты выплывалі нават у лодках.
У балетах і операх бралі ўдзел выканаўцы з далёкай Італіі. Для навучання мясцовых танцораў і спевакоў Міхал Казімір Агінскі заснаваў балетную школу. | |
| |
Просмотров: 435 | |
Всего комментариев: 0 | |