Слуцкiя паясы (Слуцкия паясы)
Сёння яны зберагаюцца ў самых вядомых музеях Лондана і Парыжа, Варшавы і Кіева і іншых гарадоў свету. Вельмі ба-гаты і каштоўны збор таксама захоўваўся ў Мінску, але ў гады Другой сусветнай вайны быў незваротна страчаны. Цяпер у Бе-ларусі засталіся толькі рэшткі гэтых дзівосных вырабаў. Гля-дзіш на іх, і міжволі згадваецца ранішні росны луг, што пералі-ваецца ўсімі колерамі пад першымі сонечнымі промнямі.
3 сівой даўніны і на працягу доўгіх стагоддзяў ткацкі станок надзейна служыў людзям. 3 пакалення ў пакаленне перадава-ліся таямніцы ткацкага майстэрства, і нялёгкая праца пера-тварылася ў высокае мастацтва. Сведчаннем таго з'яўляюцца створаныя пад сялянскімі стрэхамі і ўпрыгожаныя спрадвеч-нымі ўзорамі абрусы, дываны, ручнікі і, вядома ж, паясы, якія нашы продкі лічылі амаль галоўнай аздобай у вопратцы. Ся-ляне, праўда, насілі ваўняныя ці льняныя апаяскі. А магна-ты і заможная шляхта падпяразваліся вытканымі з залатых і срэбраных нітак паясамі, што прывозіліся з далёкіх усходніх краін.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 1248 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: