Спасцiгаю мудрасць мамiных урокаў (Спасцигаю мудрасць маминых урокау)
Жыву на зямлі, хаджу пад сонцам, блаславёная Богам і мамай. У мамы адметны погляд на ўсё. Вучыць яна нас тактоўна, часцей уласным прыкладам. Акуратная, імкнецца прывіваць гэтую рысу нам: «Хату, дзеткі, у чысціні трымайце: зранку і ўвечары падмятайце. Ноччу Божая Маці ходзіць, няёмка ёй на пясок ступаць, а яна ідзе сям'ю блаславіць». Уражаная па-чутым, я трэсла саматканыя ходнікі болын чым трэба, каб было ўтульна, чыста.
Светлая і добрая душа маці стварае хараство вакол сябе. Кветкі — яе стыхія. У агародчыку растуць півоні і вяргіні, астры і маргарыткі, ружы і рамонкі. Побач лясныя ландышы стаіліся пад кустом арэшніку, вабіць пахам прымятая зуброўка і дзівасіл. Лекавыя травы мама сушыць і зімой частуе нас духмянай гарбатай. Любіць мама ставіць букеты. Сціплыя, з палявых кве-так, яны аздабляюць няхітры інтэр'ер вясковай хаты. Мама не шкадуе кветак, бо калі дорыш іх людзям, то кветкі шчырэй цвітуць.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 657 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: