Справы каралевы Боны
Каралева Бона, жонка Жыгімонта, была вельмі адукаванай жанчынай. Старанна вывучала мовы, геаграфію, багаслоўе, за-коны. Шмат патрабавалася сіл, каб гаспадарыць на вялізных абшарах. Неабходна было ўмець да людзей з добрым словам звяртацца, каб працавалі лепш.
Пры Боне расквітнелі многія беларускія гарады і вёскі. Добрая гаспадыня, яна атрымлівала вялікія прыбыткі ад сваіх ула-данняў. Іх называлі неапалітанскім скарбам, знойдзеным на беларускай зямлі.
У Моталі італьянка загадала пабудаваць палац, дзе пасяліла землякоў. I цяпер жывуць у гэтай беларускай вёсцы нашчадкі жыхароў Рыма, Неапаля і Фларэнцыі.
Пры каралеве ўпершыню пачалі праводзіць меліярацыю — асушэнне палескіх балот. На ўскрайку Кобрына да нашых дзён захаваўся канал Бона — самы старажытны меліярацыйны ка-нал у Беларусі.
У многіх раёнах Брэсцкай вобласці ёсць вёскі, якія маюць назву Агароднікі. Час іх заснавання — сярэдзіна шаснаццата-га стагоддзя. Па загадзе каралевы і яе сына некаторыя сяляне атрымлівалі агароды. Іх вёскі і сталі называць Агароднікамі.
| |
| |
Просмотров: 436 | |
Всего комментариев: 0 | |