Сталiца раёна (Сталица раёна)
Ашмяны маюць герб, які складаецца з трох частак. Ён як бы загадкавы, неразгаданы. Але гісторыя горада разблытвае гэту таямніцу.
На блакітным полі намаляваны залаты шчыт. Ім абаранялі-ся ашмянцы ў баях з атрадамі Яраслава Мудрага, з крыжакамі. Шчыт-абаронца патрэбен быў і ў барацьбе з напалеонаўскімі войскамі, і ў гады Першай, Другой сусветных войнаў.
На чырвоным полі намалявана рука, якая трымае залатыя вагі. Гэта яўны сімвал таго, што ашмянцы са старажытнасці зай-маліся гандлярствам, умела праводзілі ў мястэчку кірмашы.
На сярэбраным полі размясціўся чырвоны бык-цялец. А гэта знак людзей мужных, цярплівых, таленавітых. Такія і ёсць ашмянцы вось ужо сем стагоддзяў.
Сённяшнія Ашмяны і ўвесь раён перажываюць сваю новую маладосць. Сапраўдным багаццем гэтага краю з'яўляюцца трыста шэсцьдзясят чатыры вёскі, дваццаць рэк, лясы, сенажаці, пашы. На пяцідзесяці тысячах гектараў ворнай зямлі хлебаро-бы збіраюць высокія ўраджаі. Паспяхова развіваецца прамыс-ловасць раёна. У школах рыхтуецца новая змена для дарослых.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 361 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: