Сучасная лiтаратура Беларусi (Сучасная литаратура Беларуси)
Сучасная літаратура Беларусі — з'ява надзвычай шматгранная і разнастайная па сваіх мастацкіх кірунках, пошуках і набытках. Яна багатая на яркія, самабытныя творчыя індывідуальнасці пісьменнікаў, што дазваляе гаварыць пра эстэтычную важкасць і разнапланавасць мастацтва слова. Зараз на літара-турнай ніве працуюць пісьменнікі розных пакаленняў, рознага творчага вопыту — ад вядомых майстроў да літаратараў маладзейшага пакалення.
Дзякуючы Янку Брылю, Васілю Быкаву, Уладзіміру Караткевічу, Максіму Танку, Івану Шамякіну і іншым пісьменнікам, наша сучасная літаратура вядома за межамі Беларусі: у Поль-шчы, Германіі, Балгарыі, Чэхіі і іншых заходнееўрапейскіх краінах, былых рэспубліках Савецкага Саюза. Таксама пра яе дачуліся ў Кітаі, Індыі, Японіі.
Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літара-туры выраслі на нацыянальным грунце, у іх непаўторна ўвасобіліся глыбінныя імкненні і парывы чалавечага духу, беларускі характар і прыгажосць народнай душы. Наша мастацкае слова паказвае непераходнасць нацыянальных вытокаў і традыцый, паэтызуе родную зямлю, адлюстроўвае народны лад жыцця, раскрывае вечныя чалавечыя каштоўнасці.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 1246 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: