Сустрэча з дзіком
Сустрэча з дзіком
Чым глыбей Мірон і Віктар уваходзілі ў лес, тым часцей су-стракаліся сухія ўзгоркі. На пясчаных месцах рос хваёвы бор, на ніжэйшых — гушчар з ельніку, алешніку, бярозы, рознага хмызняку. Часам трапляліся прыгожыя лугавінкі з ліставымі дрэвамі: дубамі, грабамі, ліпамі.
У пошуках жалудоў хлопцы падышлі да дубоў і ўбачылі, што там нехта ўжо гаспадарыў. Зямля была перакапаная, віднелася шмат слядоў, а жолуда ніводнага.
— Хто б гэта мог быць? — задуменна спытаў Мірон.
— Дзікі, — упэўнена адказаў Віктар, разглядаючы сляды. У гэты момант збоку нешта затрашчала. 3-за ламачча пака-
заўся дзік. Здавалася, увесь ён складаўся толькі з адной стра-шэннай галавы. Ні зада, ні кароткіх ног не было відаць. Але бурая галава са шчаціністым хібам, натапыранымі вушамі, вялізнымі ікламі і маленькімі злоснымі вочкамі была жудаснай. Спыніўшыся, дзік задраў свой лыч, панюхаў паветра, глуха рох-нуў і павярнуў назад. | |
| |
Просмотров: 1769 | |
Всего комментариев: 0 | |