Сувенiр (Сувенир)
Слоніка з сандалавага дрэва падарыў мне ў паўднёвай Індыі Святаслаў Мікалаевіч Рэрых. Сказаўшы пры гэтым, што чым даражэйшы госць, тым меншы павінен быць слонік, бо звычай такі. Мой маленькі, але бываюць і меншыя. Аднак пра радасць знаёмства з абаяльным чалавекам, выдатным мастаком і сынам вялікага мастака мой слонік гаворыць мне многа.
Русалачку, што самотна, журботна сядзіць на ўзбярэжным валуне, я купіў у адным з падарожжаў сам. I яна мне нагадвае не толькі пра зболыпага ўбачаную Данію, яе раскошны Капенгаген, але і пра шчасце майго дзіцячага захаплення казкамі Андэрсена.
Ярка-стракаты гліняны пеўнік прывезены з Партугаліі. 3 гэ-тым сімвалічным пеўнікам ва ўспамінах стаіць дарога берагам акіяна, пальмы з соснамі ўперамешку, а пад імі, у сонцы, зусім ужо нечакана, зусім па-нашаму расквітнелы верас. Нават зда-ецца часамі, што пеўнік калі-небудзь возьме ды, нарэшце, кукарэкне. | |
| |
Просмотров: 432 | |
Всего комментариев: 0 | |