Сузоръі
Сузоръі
Некаторыя зоркі аб'ядноўваюцца ў групы, якія можна акрэс-ліць уяўнымі лініямі. I тады на зорным небе з'яўляюцца абрысы дзівосных нябесных жывёл, фігур, прадметаў. Гэтыя сімваліч-ныя фігуры з сукупнасці зорак людзі пачалі называць сузор'ямі.
Самы старажытны зорны атлас з абрысамі сузор'яў знахо-дзіцца ў Нацыянальным археалагічным музеі ў Неапалі. Гэта мармуровая скульптура тытана Атласа, які трымае зорнае неба.
Няпростым быў шлях афармлення зорнага неба. Да нашага часу захаваліся шматлікія старажытныя кнігі, зорныя карты, атласы. У гісторыю фарміравання назваў сузор'яў, складання зорных карт унеслі свой уклад і выхадцы з Беларусі. Ёсць звест-кі, што наш зямляк Ілья Капіевіч з'яўляецца аўтарам першай рускамоўнай зорнай карты.
Пра болынасць сузор'яў распавядаецца ў міфах і паданнях, іх своеасаблівыя назвы і выявы сустракаюцца ў розных кнігах, на зорных картах. У многіх сузор'ях ёсць цікавыя астрана-мічныя аб'екты для назіранняў. Некаторыя з іх можна знайсці простым вокам, а іншыя — з дапамогай бінокля ці аматарскага тэлескопа.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (06.06.2014)
Просмотров: 3641 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 4.0/4
Всего комментариев: 1
1 ВОВА  
0
08687

Имя *:
Email *:
Код *: