Сведка часу
Нізкі паклон табе, Заходняя Дзвіна, мая радзіма, калыска майго незабыўнага маленства, невычэрпная радасць маіх сталых год! 3 далёкіх узгор'яў, дзе бяруць пачатак магутная Волга і імклівы Дняпро, нясеш ты, іх родная сястра, свае воды праз лясныя нетры і палявыя раўніны, праз гарады і вёскі на захад, да сівагрывай Балтыкі. Крыштальныя крыніцы і быстрацечныя рэчкі і ручаі поўняць тваю неўгамонную сілу. То светлаплынная ў ясны летні дзень, задумлівая ў пагодлівы сіні вечар, то бурлівая і грозная ў вясновую паводку і ў асеннюю непагадзь, то схаваная пад бель зімовай коўдры, няспынна імкнеш ты ў таям-нічую далячынь.
I плюскочуць хвалі, і звіняць крыніцы. I абліччы прыбярэжных гарадоў і вёсак адбіваюцца ў тваёй плыні. I шумяць лясы на крутых берагах, а па адхонных схілах гуллівымі чародкамі збягаюць стройныя бярозкі. | |
| |
Просмотров: 726 | |
Всего комментариев: 0 | |