Сведкi мiнуушчыны (Сведки минуушчыны)
Паўз шырокія дарогі і гаманлівыя рачулкі, ускрай палеткаў і ў лясных гушчарах, уткнуўшыся ў зямлю, ляжаць замшэлыя старажытныя валуны. Гэтаксама маўкліва ляжалі яны і двац-цаць тысяч гадоў назад. Гэтыя камяні памятаюць войны часоў Кіеўскай Русі, набегі крыжакоў, нашэсці шведскіх, напалео-наўскіх і гітлераўскіх полчышчаў. Валуны складаюць такую неадлучную частку ландшафту, што, здаецца, прыбяры іх — і беларуская прырода значна збяднее.
3 кожным годам такіх камянёў становіцца ўсё менш. Яны выкарыстоўваюцца дарожнікамі і будаўнікамі, ад іх стараюц-ца пазбавіцца земляробы. Вучоныя называюць гэтыя стварэнні прыроды камянямі-падарожнікамі. Яны шмат могуць расказаць пра геалагічнае мінулае і багацце роднага краю. З'яўляючыся адметнай рысай наваколля, валуны ўжо сёння самыя шматлікія сярод геалагічных помнікаў прыроды нашага краю. Як крупінка духоўнага і матэрыяльнага жыцця людзей многія камяні трапілі ў спіс помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 401 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: