На Нарачы толькі бралася на світанне. Ветру не было, але ад соснаў плыў пах жывіцы, ад вады цягнула рыбай. Унізе, па самай вадзе, слаўся бялёсы туман. Ён не кучаравіўся, не клубіў-ся, а нібы хаваўся ад людскіх вачэй пад чараты, што віднеліся каля далёкага вострава. Там, дзе туман адыходзіў, паказвалася гладкая, быццам шкло, сінеча вады. Неўзабаве гэта ж сінява ўспыхнула і ў небе над процілеглым берагам. Праз нейкую хві-ліну над ёй прабілася ружовасць з ледзь прыкметным перахо-дам у барвовае. I раптам адтуль нібы полымя ўстала. Языкі яго раслі, падымаліся, і, нарэшце, паказалася свету вялікае сонца. I туман, і вада, і прыбярэжныя сосны адразу зрабіліся незвы-чайна ружовымі. Аднекуль з'явілася чайка і пачала купацца ў ранішніх промнях. У промнях зыркага сонца чайка на вадзе была як асколак разбітага люстэрка. |