Святло Радзимы (Святло Радзiмы)
Наш родны беларускі край! Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года.
I тады, калі светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы. Калі зялёны колер зямлі, аблашчанай ветрам, радуе вока бязмежнай прагай жыцця.
I тады, калі ў кожнай красцы на лугах клапатліва працуюць пчолы. Калі набіраюцца лета і моцы нівы, гадуючы каласы. Калі кветкі, промні і птушыныя песні яднаюцца ў непаўторную мелодыю жыцця.
I тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах. Калі на палях па-іюсеньску пахне свежай саломай і новым зернем. Калі шамаціць пад нагамі апалае лісце і жоўты колер пануе ўсюды.
I тады, калі зямля робіцца белай-белай. Калі мяцеліцы спяшаюцца хутчэй укрыць ад маразоў кожны карэньчык, кожны парастак.
У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, летам і зімой ён заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 1205 | Рейтинг: 2.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: