Сынковiцкая царква (Сынковицкая царква)
Непадалёку ад горада Слоніма можна пабачыць адно з самых дзівосных збудаванняў на Беларусі — Сынковіцкую царкву. Яна, здаецца, дастае да аблокаў. Сцены зроблены з чырвонай ста-радаўняй цэглы, нібыта абпалены полымем шматлікіх войнаў, што пракаціліся па нашай шматпакутнай зямлі. Цяжка адар-ваць вочы ад гэтага надзвычай прыгожага помніка дойлідства.
Сынковіцкая царква — царква-крэпасць. Пра гэта сведчаць маўклівыя байніцы ў сценах храма. За яго магутнымі сценамі прашчуры не толькі маліліся, але і пры неабходнасці бараніліся ад ворагаў і перамагалі іх.
Падобная бажніца ёсць яшчэ толькі ў вёсцы Мураванка, што таксама ў Гродзенскай вобласЦі. У абодвух помніках увасоблены лепшыя рысы беларускага характару. Мы людзі мірныя і гасцін-ныя, але калі трэба, то ўмеем пастаяць за сябе, за сваю зямлю.
Сынковіцкая царква, на думку некаторых даследчыкаў даў-ніны, збудавана ў пачатку пятнаццатага стагоддзя. Паданне кажа, што заклаў яе сам вялікі князь Вітаўт.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 523 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: