У Купалаўскiм парку (У Купалауским парку)
Утульным і цяністым улетку, заснежаным узімку выглядае парк імя Янкі Купалы. На месцы гэтага парку былі кварталы драўляных дамоў. Усё гэта згарэла ў першыя дні вайны. Згарэў дом, дзе жыў наш народны пясняр. Згарэлі амаль усе яго ру-капісы. Засталася адна таполя, што вартавала ўваход у двор Купалавага дома. Пасля вайны яна павалілася ад ветру, а ад жывых каранёў вырасла новае дрэва. Каля яго збудавана двух-павярховая камяніца. Гэта Літаратурны музей Янкі Купалы.
Крыху воддаль размешчаны фантан «Купалінка». Як жы-выя, хоць і з бронзы, сядзяць на беразе азярца дзве дзяўчыны, плятуць вяночкі з кветак, апускаюць іх на ваду.
Аднак жа пройдземся яшчэ крыху, каб сустрэцца з самім Янкам Купалам. Вось невялікі курганок, а на ім, ахінуўшыся плашчом, стаіць пясняр. Унізе бруіць крынічка, выбіваючыся з-пад вялізнай папараць-кветкі. Купала ж з горда ўзнятай га-лавой як бы кідае свой пранікнёны позірк да сонца, да зор.
 

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 804 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: