У лесе
Сонца прыпякала мацней. Слабеў пах жыта. Спелая нівача-сам ціха калыхалася і шаптала. Ад спакойных, троху пахіле-ных каласоў дыхала прыемная радасць. Цёплае паветра пера-лівалася на сонцы. Часцей лёталі і гудзелі авадні. Ужо адтуль, здаецца, цягнула лесавым пахам і прахалодаю.
Нарэшце, вось і лес.
Дарога пайшла вузенькім праходам між дрэў, над якім павісла густа сплеценае вецце. Спакой, цішыня і прахалода панавалі тут.
Па дарожцы траплялася і лезла пад ногі карэнне шматгадо-вых дрэў-волатаў. Косы сонца не прабіваліся скрозь ператканае сучча бяроз або шырокія лапы хвой, густы цень ляжаў на даро-зе. Гушчары ляшчыны, дробнага альшэўніку, маладых асінак і лазы пры канаве абступалі дарогу, і ўсё страшэнна парасло і сплялося.
Асаблівае пачуццё выклікалі спрадвечныя лесавыя асілкі сваёю веліччу, гушчынёю, цёмным холадам. Яны прыціскалі чалавека, шапталі яму аб яго адзіноце і слабасці. Але яны ж давалі і спакой таму, хто ад зямлі і лесу ўзяты.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 346 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: