У парку лiстапад (У парку листапад)
Ветру не было амаль цэлы дзень. Ён, мусіць, недзе заблудзіў-ся ці, нагуляўшыся ўчора, стомлена заснуў дзе-небудзь у старой пушчы. Пад вечар стала яшчэ цішэй. Шэры халодны туман па-віс над зямлёй. Ён такі густы, нібы хто сабраў туманы з усяго свету і пусціў іх сюды. Відаць, як у святле ліхтароў мігцяць мільёны малюсенькіх празрыстых кропелек-расінак. Ідзеш, а яны пераліваюцца, мітусяцца, нібы збіраюцца ў вясёлку.
У парку лістапад. Дрэвы стаяць маўклівыя, сонныя, з іх зля-таюць пажоўклыя лісты: настаў час. Абарвецца ліст, зашама-ціць лагодна і мякка, нібы развітваецца з тымі, што застаюцца вісець. Калі зачэпіць суседа, то ўжо ападаюць удвух. Так бывае: ліст за ліст чапляецца, чапляецца — і на зямлю ўжо сыплец-ца жоўтая замець2. Слухаеш шоргат лісця, і становіцца сумна. Шкада сонечнага лета, прыемнага цяпла. | |
| |
Просмотров: 508 | |
Всего комментариев: 0 | |