Уладзiмiр Караткевiч (Уладзимир Караткевич)
Творчасць Уладзіміра Караткевіча — прыкметная з'ява беларускай літаратуры дваццатага стагоддзя. Усім лепшым, што створана гэтым пісьменнікам, магла б ганарыцца любая высокаразвітая сучасная літаратура. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст.
Асаблівая заслуга Караткевіча перад беларускай літаратурай у стварэнні высакаякаснай гістарычнай прозы. У ёй пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным. Гэта проза вызна-члецца рамантычнай акрыленасцю і жыццёвай дакладнасцю, мастацкай культурай і гуманістычным зместам.
Караткевіч быў нястомным вандроўнікам. 3 сябрамі, у складзе навуковых экспедыцый шмат падарожнічаў па Беларусі і за яе межамі.
У творчасці пісьменніка выразна выявіліся кніжныя літаратурныя традыцыі, ён ведаў многа славянскіх моў, некаторыя старажытныя і заходнееўрапейскія, цудоўна адчуваў беларускае слова.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча — гэта сапраўдны летапіс духоўнага жыцця беларускага народа, напісаны шчыра і таленавіта. Ягоным творам наканавана доўгае жыццё.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 623 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: