Улазiны (Улазины)
Улазіны — гэта не толькі свята, але і рытуал, які мае сімвалічны сэнс.
Звычайна ўлазіны, або наваселле, спраўлялі ў поўню, каб у новай хаце ўсяго было поўна: хлеба, грошай, збожжа, дзяцей. Ноччу перад улазінамі пускалі ў хату кошку і пеўня, каб яны прынялі на сябе зло, што магло пасяліцца ў новай хаце.
Гаспадар кідаў у хату клубок нітак і, узяўшыся за нітку, ува-ходзіў сам. Пасля, падаўшы пояс, зацягваў за сабою ўсю сям'ю.
Найперш у новую хату са старой урачыста пераносілі агонь у гаршку з вуголлем, потым запальвалі свечкі і ўносілі абра-зы. Сімвалічным быў і перанос са старой хаты качаргі, чапялы, вілак, лапаты для хлеба. Новая печ павінна была адразу ж пра-цаваць. Гаспадыні трэба было выграбаць вуголле, ставіць у печ і даставаць чыгуны.
Ганаровае месца ў рытуале наваселля займала дзяжа. Яе ста-вілі на покуці — самым шаноўным месцы, дзе вісяць абразы і куды садзяць дарагіх гасцей.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 462 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: