Урокi жыцця (Уроки жыцця)
У няўмелага рукі не баляць. Доўгімі зімовымі вечарамі мама ткала посцілкі, ручнікі дачушкам на пасаг, вышывала, вязала. Кроіла і шыла нам зграбныя сукенкі. Калі заставаліся кавалачкі тканіны, казала: «Ну і прыгожая лялька была б у такім убран-ні». Рэзалі і падразалі, шылі і паролі мы, сястрычкі, а ўвечары з гонарам паказвалі сяброўкам лялечныя строі. Прайшоў час, і старэйшая сястра ладныя ўборы з густам шые і маме, і сваім дзецям, і пляменнікам.
«Да выпечкі з любоўю прыступайце, пірагі цяпло рук любяць», — зноў жа яе, матулі, парада. Адзіная ў вёсцы да гэтага часу пячэ жытні хлеб, духмяны, наздраваты. Смак яго ведаюць і на дажынках, і на вяселлі, і кожны дзень. Цікавіцца муж: «А ты чаго не паспрабуеш?» Баюся, такі не атрымаецца: у ма-мінага адметны смак.
Маміна крэда жыцця: не давай злу волі — каяцца не будзеш. Спрадвеку дабрыня ратуе і лечыць.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 955 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: