Успамiны
Успаміны ўставалі прыгожыя, сонечныя, высокія і плыву-чыя, як воблакі на пачатку лета. I нават зімовыя, халодныя, яны наплывалі, нібы цёплая вада нешырокай рэчкі, што цякла за вёскаю.
I тыя ўспаміны, і тыя пахі да смерці незабыўныя і самыя лепшыя, як успаміны пра дотык матчыных рук, пра яе голас. Той далёкі голас, які нікому не паўтарыць. Гэтак жа нікому не сказаць табе і тых самых ласкавых, самых шчырых слоў любові, якой могуць адарыць сябе маці і дзіця.
Такая любоў жыве ў дарослага ўжо чалавека да роднай зямлі. Любоў да лёгкага павеву ветру над полем, да сіняй валошкі на мяжы, да густой, як аўчына, руні, даверліва схіленага насустрач селяніну коласа жнівеньскага палетка.
I нішто не можа абудзіць у чалавеку самых высокіх і самых вечных пачуццяў, як бацькаўшчына! I нельга быць чалавеку шчаслівым, калі ідзе ён па жыцці без бацькаўшчыны ў сэрцы.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 567 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: