Вадзяныя начнiцы (Вадзяныя начницы)
Вадзяная начніца, прадстаўніца роду кажаноў, на самай спра-ве жыве не ў вадзе, а часцей за ўсё дзе-небудзь на гарышчы, пад дахам ці ў дупле. Восеньскім днём на гарышчы можа сабрацца да шасцідзесяці звяркоў, якія, цесна прытуліўшыся адно да аднаго, спяць пасля бяссоннай ночы. А ў вялікіх пячорах разам днююць тысячы кажаноў. Гвалт ад іх крыку часам стаіць неве-рагодны. Самае цікавае, што кожны кажан мае свой галасавы тэмбр, не падобны на тэмбр астатніх суродзічаў. I начніца лёгка можа пазнаць свой голас, калі той вяртаецца да яе рэхам, адбіў-шыся ад сцен пячоры.
Называюць гэтых маленькіх жывёл начніцамі таму, што жы-вуць яны, як правіла, непадалёку ад рэк, азёр ці нават ручаёў. Асноўнай ежай для іх служаць насякомыя, якія лётаюць над вадой або бегаюць па ёй.
А з набліжэннем халадоў, калі насякомыя пачынаюць зні-каць, начніцы рыхтуюцца да спячкі, пакуль увесну над вадой не з'явяцца першыя насякомыя.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 386 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: