Ваяр патаемных вiроў (Ваяр патаемных вироу)
Якіх толькі паданняў не пачуеш аб самах! Нават знешне сом не такі, як іншыя рыбы. Цела яго вялікае, круглае, знізу пло-скае. Яно пераходзіць у пляскаты хвост з двума доўгімі плаў-нікамі. Афарбоўка яго амаль чорная, з бурым адлівам на спіне, а па баках крыху святлейшая. У брушной частцы скура жаўта-ватая, а то і белая, пакрытая блакітнымі, ружовымі крапінкамі. Вельмі вялікая галава і шырокі рот, доўгія бакавыя адросткі-вусы на верхняй сківіцы і дзве пары кароткіх вусоў на ніжняй, маленькія вочкі. Такі партрэт гаспадара таямнічых віроў.
Сом аддае перавагу глыбокім вірам і ціхім ямам, дзе жыве амаль цэлы год. Толькі на нераст самы выходзяць на менш глы-бокія месцы. Дарослы сом харчуецца рознай ежай: чарвякамі, вадзянымі насякомымі, малюскамі. Але перавагу аддае рыбе і жабам.
Сом — каштоўная прамысловая рыба, але колькасць яго'па-мяншаецца. Ён занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўва-ецца законам.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 513 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: