Вавёрчына рэдкалессе
Вавёрчына рэдкалессе помніцца з самага дзяцінства. Яно заўсёды прываблівала сваёй прыгажосцю. Аднолькава вабіла яно ў сонечны дзень і пахмурнае надвор'е, у шэры надвячорак і свежую раніцу.
Надзіва багата было населена яно вавёркамі. Варта было толькі з'явіцца там, як пачынаўся ўсеагульны перапалох. Але лішнім шумам вавёркі сябе не выдавалі. Па дрэвах праносіўся лёгкі шоргат, часам чулася характэрнае пацокванне або, быва-ла, падала на зямлю згубленая шышка.
Затаіўшыся і ўважліва прыгледзеўшыся, удавалася ўбачыць і саміх вавёрак. То скакалі яны адна за адной з дрэва на дрэва, то высоўвалася з-за тоўстага камля цікаўная прыгажуня з дзіўнымі, нібы памазкі, вушкамі. Гнёзды вавёрак, што звісалі дзе-небудзь паміж магутных разгалінаванняў старых дрэў, былі трывала сплецены з галінак, дубчыкаў і ляснога моху, старанна прыкрыты зверху. А ў сярэдзіне высланы поўсцю ды сухой пад-сцілкай. Вавёркі — гаспадыні выключныя.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 476 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: