Ведаць мову
Цяпер гэта можа гучаць як анекдот, але ў свой час, вельмі даўно, на мінскім шклозаводзе «Пралетарый» была вывешана такая абвестка: «Тут прадаецца шлюбнае шкло». Зразумела, што такую абвестку пісаў не літаратар. Аднак жа ён быў упэў-нены, што піша па-беларуску. Чалавеку таму здавалася, што ведаць мову — лёгкая справа. Можна ўзяць слоўнік, паглядзець, як перакладаецца з мовы на мову тое ці іншае слова. I работа зроблена. У слоўніку супраць рускага слова «брак» стаяла адно з азначэннем «шлюб». Вось такім чынам і з'явілася абвестка, у якой паведамлялася, што замест бракаванага прадаецца шлюб-нае шкло.
Гэтую далёкую быліцу, якая стала анекдотам, я прыгадаў нездарма. На жаль, і ў наш час трапляюцца людзі, якія лічаць, што ведаць мову — нескладаная рэч. Але гэта не так. Ведаць мову — гэта ведаць законы яе будавання. Ведаць мову — гэта ў першую чаргу ведаць, як гаворыць народ. | |
| |
Просмотров: 479 | |
Всего комментариев: 0 | |