Веснавы разлiў (Веснавы разлиу)
Як прыемна глядзець на веснавы разліў!
Стаіш, бывала, над абрывам і не можаш адвесці вачэй ад вя-лікай воднай прасторы. А вада бурліць унізе, гамоніць, несучы вялізныя сосны і алешыны, вырваныя дзесьці з карэннем. Зда-ецца, плыве іншы раз дрэва, а на ім — заяц-шарак. Сядзіць, калоціцца ўсім целам, але цярпліва чакае, пакуль дрэва пад-плыве да берага так блізка, каб можна было скочыць, абсушыц-ца на сонечнай палянцы. А то, бывае, вужы з лугоў плывуць цэлай чарадою, да высокага берага спяшаюцца, каб у карчэўі ды кустах перачакаць напасць.
Далёка разліваецца Бяроза-рака ўвесну. Яна затапляе лугі на цэлыя кіламетры, і не пазнаць тады яе, не ўгадаць, дзе сха-вала вада нізкія берагі. Імклівая плынь толькі плешчацца шэ-рымі хвалямі, віруе, аж галава пачынае кружыцца, калі доўга глядзіш на яе мітуслівую паверхню.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 446 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: