Вялiкi пясняр (Вялики пясняр)
Гэта было нечакана. Спачатку на рэспубліканскай, а потым на ўсесаюзнай арэне з'яўляецца нікому не вядомы беларускі эстрадны ансамбль «Песняры». Апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, з асобнымі спаконвечнымі беларускімі музычнымі інструментамі, хлопцы выклікалі да сябе неадназначнае стаў-ленне.
Уладзімір Мулявін з першых месяцаў стаў з ансамблем на цвёрды шлях. Вырашылі на крытыку не звяртаць увагі. Часу на самасцвярджэнне было няшмат, таму і аддалі яго пошукам твораў, іх апрацоўцы і аранжыроўцы.
Колькі сапраўдных святаў і сюрпрызаў падарыў беларусам Уладзімір Мулявін. Ён апрацаваў дзясяткі беларускіх народ-ных песень. А «Песняры» свежа і натхнёна выканалі іх, узру-шыўшы, усхваляваўшы і прымусіўшы сціснуцца не адно сэрца. Уласная своеасаблівасць выканальніцкага майстэрства Муля-віна гарманічна спалучылася з нашай беларускай таямніцай меладычнасці, песеннасці, напеўнасці.
У «Песняроў» свой твар, адметная непаўторнасць, вастры-ня адчування патрэб чалавечай душы і сэрца. I ў гэтым вялі-кая заслуга Уладзіміра Мулявіна — непараўнальнага працаў-ніка і змагара за наша беларускае нацыянальнае мастацтва. | |
| |
Просмотров: 657 | |
Всего комментариев: 0 | |