Вяршыня патрыятызму
Вяршыня патрыятызму
Саша Мамкін у вайну быў партызанскім лётчыкам. Парты-заны выратавалі ад немінучай смерці выхаванцаў Полацкага дзетдома, з якіх фашысты збіраліся выкачаць кроў для сваіх ваякаў. Дзяцей трэба было тэрмінова перавезці праз лінію фрон-ту на зямлю, не захопленую ворагам.
Саша Мамкін рабіў начныя рэйсы. Рызыкаваў жыццём, але думаў толькі, як выратаваць дзяцей.
АпоШнім рэйсам ён пасадзіў у свой маленькі самалёт значна больш пасажыраў. Апроч дзяцей, у ім яшчэ знайшлося мес-ца выхавальніцы і двум параненым партызанам. I вось на гэту нябесную калыску Мамкіна наляцелі варожыя знішчальнікі. Падбілі самалёт. Пякучае полымя ахапіла машыну. Загарэў-ся шлем, камбінезон лётчыка. Але Саша Мамкін трымаўся да апошняга, бо за яго спінай жывымі камячкамі сядзелі сіроты.
Саша Мамкін здолеў пасадзіць палаючы самалёт за лініяй фронту. Усе пасажыры былі выратаваны. А сам лётчык вогненнага рэйса загінуў. Ён да канца выканаў свой грамадзянскі абавязак.
Гэты ўчынак называецца гераізм. А гераізм — вяршыня па-трыятызму, вернага служэння Бацькаўшчыне.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (06.06.2014)
Просмотров: 1959 | Рейтинг: 3.0/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: