Вязынка
Вязынка — радзіма выдатнага беларускага паэта Янкі Купа-лы. Навакольныя мясціны часта называюць беларускай Швей-царыяй. Цудоўная прырода роднага краю, яго фарбы і гукі ўвай-шлі ў памяць творцы разам з першымі радасцямі і нягодамі. Магчыма, таму стварыў паэт незабыўную пейзажную лірыку, вядомыя ўсім прыродаапісальныя вершы.
Людзі гавораць, што ў старадаўнія часы цякла тут шырокая рака, па якой сплаўлялі лес, а каля хутара вязалі плыты. Ад-сюль нібы назва.
Паводле другой легенды, назва мясцовасці нарадзілася ад вязаў, якія і цяпер упрыгожваюць берагі рэчкі, цягнуцца аж да Лысай гары.
Вучоныя сцвярджаюць, што калісьці тут было гарадзішча. Археалагічныя даследаванні выявілі штрыхавую кераміку, ка-мяні, на якіх дзёрлі крупы. Гэтыя рэчы належаць да ранняй культуры славян, таму Вязынку ўключылі ў спіс мясцовасцей, дзе адшуквалі славянскія старажытнасці. У друку Вязынка ўпершыню ўпамінаецца ў пачатку дзевятнаццатага стагоддзя.
У тысяча дзевяцьсот сорак пятым годзе вязынскі калгас пе-радаў будынак, у якім нарадзіўся Янка Купала, Акадэміі навук. | |
| |
Просмотров: 577 | |
Всего комментариев: 0 | |