Вяззе Максiма Багдановiча
У маі тысяча восемсот дзевяноста пятага года Марыя Апана-саўна Багдановіч разам з трыма сыночкамі паехала адпачыць да старэйшай сястры Стэфаніды ў лесніковую сядзібу ў Вяззе, што пад Асіповічамі.
3 гэтага адпачынку мы маем шмат лістоўсведак, якія расказваюць пра цудоўны бесклапотны перыяд дзяцінства Максіма і яго братоў, а таксама пра каханне іх бацькоў. У цікавых лістах Марыі Апанасаўны з Вяззя пяшчотна распісаны прыгоды яе цудоўных дзетак. Маці будучага паэта займалася ў Вяззі дабра-чыннасцю. Яна лячыла людзей. Марыя Апанасаўна скончыла Пецярбургскую земскую настаўніцкую школу, таму яна яшчэ і настаўнічала.
Адпачынак у вёсцы пайшоў дзецям на карысць. Маленькі Максім у Вяззі нават стаў размаўляць па-беларуску, а як вядома, размоўнай мовай у сям'і Багдановічаў была руская. На неўсвядомленым узроўні будучы паэт увабраў у сябе жывое беларускае слова, якое ўпершыню пачуў у вёсцы. Дзіцячыя ўражан-ні, безумоўна, налажылі свой адбітак на ўсё далейшае жыццё Максіма, на яго паэзію.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 554 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: