Вёска над ракой
Унізе каля ракі шнурком пагойдваліся на вадзе лодкі. Яны былі прымкнутыя замкамі на ланцужках да ўкапаных у зямлю рэек. Лодак было шмат. Амаль у кожнага гаспадара быў водны транспарт.
Рака праз вёску выгнулася лукавінай. Тут жа ад яе адыхо-дзіла шырокая затока, у якой было бела ад гусей і качак. У жніў-ні затока цвіла, паверхня яе была скрозь зацягнута дробнымі лускавінамі раскі. Лодкі, што заплывалі ў затоку, чарцілі на ёй чорныя дарожкі. Вясковыя малыя бегалі па яе пясчаным беразе з вудамі, лавілі якую драбязу. Далей, за паўкіламетра ад затокі, быў востраў, зарослы кучаравымі лазнякамі. Гэты востраў дзя-ліў раку на два амаль аднолькавыя рукавы. На другім беразе далёка разлягаліся паплавы, якія ў касавіцу густа застаўлялі стагамі.
Хораша стаяла вёска над ракой. Прыгожа патанала яна ў сне-гавой кіпені майскіх садоў, раскашавала пад вераснёўскім сон-цам.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 486 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: