Воблакi (Воблаки)
Калі што ёсць найпрыгажэйшае ў свеце, то, бадай, гэта воб-лакі.
0, як яны збіраюцца! Як плывуць і растуць у сіняве! Не на-глядзецца, не налюбавацца!
Ляжыш на пагорку. Глядзіш у неба. Над табою такая бла-кітная шырыня, што нават позіркам не абняць. Ты адзін пе-рад усёй гэтай бязмежнай, нямой глыбінёй. Толькі, здаецца, зямля-матухна злёгку трымае цябе за плечы. Здаецца, адар-вешся і паляціш у блакітнае бяздонне.
Аж страшна. Страшна, а хочацца паляцець, паплысці.
Воблакі нібы чарада на сінім полі. Адкуль яны? Куды нясуцца?
Не наглядзецца на воблакі ў бязветраны дзень. Яны могуць расці, вырастаць, могуць знікаць, як дым. Могуць клубіцца на адным месцы, разрастацца ўшыркі, зрабіцца велічэзнай цяж-кай хмарай.
Толькі воблакі могуць расказаць пра нястрымны рух жыц-ця. Іх трэба навучыцца чытаць і разумець. Адны прыносяць яснасць, пагоду, другія — непагадзь і навальніцу.
Воблакі ўпрыгожваюць неба, апранаюць яго.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 1056 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: