Возера Свiцязь (Возера Свицязь)
Жыццё пакінула нам шмат сведкаў мінуўшчыны. Сярод іх і помнікі прыроды: дрэвы, камяні, азёры, лясы, паркі, цэлыя прыродныя комплексы. 3 імі звязана мінулае народа, памяць людская пра лепшых яго сыноў і дачок, пра адметныя падзеі, авеяныя легендамі.
Свіцязь — ціхае ласкавае возера, што так утульна лягло па-між задуменнага лесу. Ніцыя вербы мочаць доўгія косы ў цёп-лай вадзе. Мурожныя берагі падступаюць да возера, абрываюц-ца і пераходзяць у светлы пясочак. Яго лашчаць лёгкія хвалі, што серабрацца ў промнях летняга сонца. «Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду, ляжыць паміж дрэваў цяністых», — пісаў Адам Міцкевіч.
Свіцязь нікога не пакідае абыякавым. Возера захапляе, за-чароўвае, злучае мінулае і сучаснае. Тут ты нібы адчуваеш сваю сувязь са стагоддзямі, нібы ты жыў у тыя далёкія часы. Невы-падкова возера авеяна легендамі, услаўлена паэтамі, апета ў пес-нях. Яно надзелена незвычайнай прыгажосцю, то радаснай, то самотнай і ціхай, то бунтарскай. У ім жыве душа Беларусі. | |
| |
Просмотров: 997 | |
Всего комментариев: 0 | |