Вожык
Вожыка тата злавіў у лесе і прынёс дахаты.
3 нашым сабачкам Мурзам вожык не захацеў сябраваць. Убачыць яго — адразу скручваецца ў клубок. Шчанюк абняў калючы клубочак лапамі, паспрабаваў укусіць. Але ўкалоўся так балюча, што забрахаў. Мурза ўдарыў вожыка лапай, як кот па мячыку, заскуголіў і адскочыў.
У нашай кухні жыла курыца з куранятамі. Спачатку яны былі маленькія, нібы камячкі. Кураняты пішчалі, мітусіліся па падлозе, як сонечныя зайчыкі. Калі малыя падраслі, курыца па-чала вадзіць іх на двор, але начаваць прыводзіла ў кухню. Сядзе пад лавай, затуліць іх крыламі, яны паціўкаюць трохі і спяць.
Вожыку стала зайздросна. Уначы ён ціха залез пад курыцу і прымасціўся пад цёплым крылом. Кураняты прачнуліся, за-ціўкалі. Курыца хацела пашкадаваць іх, мацней прытулілася крыламі і раптам спалохана закрычала. Яна ўсхапілася, сон-ныя кураняты рассыпаліся па кухні, а ў кутку, дзе яны сядзелі, застаўся калючы клубок. Курыца пазнала яго, раззлавалася і моцна дзюбнула.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 1566 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: