Вугор
У Нарачы, як і ў іншых азёрах і рэках Балтыйскага басейна, водзіцца розная рыба. Але найболын цікавая, вядома, вугор. Доўгі, змеепадобны, тоўсты, ён не проста адна з самых смач-ных нашых рыб, але і самая незвычайная. Ён можа прапаўзці невялікую адлегласць ад вадаёма да вадаёма. Рыбакі з тых мяс-цін, дзе ён водзіцца, расказваюць, што ў вельмі росныя ночы вугор выпаўзае на палі есці гарох. Калі прыходзіць час класці ікру, вугор плыве са свайго возера ці рэчкі ў вялікую раку, пасля ў Балтыку, адтуль у Атлантычны акіян і ўрэшце дасягае змрочных глыбінь Саргасава мора. Менавіта там з ікры выво-дзяцца лічынкі, спачатку зусім празрыстыя, і плывуць назад, на радзіму. Шлях цягнецца многія месяцы, вугры сталеюць. I ўрэшце, ужо амаль дарослыя з'яўляюцца ў той рацэ, у тым возеры, адкуль калісьці іхнія бацькі накіраваліся ў свой доўгі шлях.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 517 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: