Высокая сталiца (Высокая сталица)
Сённяшні Навагрудак меў старажытную назву Наваградак. Вучоныя-археолагі маюць доказы, што людское паселішча тут узнікла ў канцы дзясятага стагоддзя.
Вядома, што Навагрудак стаіць на гары, якая ўзнімаецца над узроўнем мора на трыста дваццаць тры метры. Гэта самае высо-кае месца ў Беларусі. I з якога б боку ні ехаў сюды, адчуваеш, што ўздымаешся ўвысь, туды, дзе векавыя руіны вежаў былога замка, дзе цэрквы і касцёлы, сівыя камяніцы.
3 гары Замкавай узіраўся ў далячынь сваёй дзяржавы Мін-доўг — стваральнік Вялікага Княства Літоўскага. Ён заклаў падмурак нашай дзяржавы.
Да скалечаных муроў замка прыходзіў паэт Адам Міцкевіч. Навакольныя краявіды натхнялі наваградца на паэзію, якая вывела яго ў геніі.
3 высокага Навагрудка, здаецца, бачны ўвесь раён: і задум-лівы бацька-Нёман, і зялёны дыван Налібоцкай пушчы, і ўра-джайныя палеткі, і ўсе сельскія населеныя пункты і гарадскі пасёлак.
Старажытны горад Наваградак нанова перажывае сваю ма-ладосць.

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 725 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: