Залатыя дзянькi бабiнага лета (Залатыя дзяньки бабинага лета)
Другі тыдзень запар ідзе дождж. Цярушыць і цярушыць, быц-цам праз сіта. А часам падзьме халодны вецер. Здаецца, яшчэ тыдзень-другі — і на змену дажджу пасыплецца снег, ляжа на зямлю мяккім пухам.
Зусім нечакана дождж перастаў ісці, выбліснула сонейка, і ўсё навокал ажыло і павесялела. Дні стаяць ціхія, сонечныя, поўныя мяккай задуменнасці і хараства.
У народзе пра гэтую пару восені з замілаваннем кажуць, што настала бабіна лета. Адчуўшы цяпло, ажываюць шмат якія насякомыя: зноў з'яўляюцца стракатыя матылькі, мітусяцца хуткакрылыя стракозы. Са сваіх хадоў-лабірынтаў вылазяць пагрэцца на сонейку лясныя мурашкі. Часам нават прагудзе над адзінокай кветкай калматы чмель. Нішто жывое не траціць ця-пер дарэмна гэтых апошніх залатых дзянькоў. Хто назапашвае на зіму кармы, хто спяшаецца цёплае жыллё ўладкаваць, хто проста набіраецца сілы. Кароткія яны, залатыя дзянькі бабінага лета.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 816 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: