Залатыя п'едэсталы (Залатыя пъедэсталы)
Па колькасці залатых узнагарод, заваяваных на Алімпійскіх гульнях, Віталь Шчэрба займае трэці радок у сусветным табелі аб рангах.
Ён заўсёды ўмеў вызначыць мэту, чарговы рубеж. Першым яго рубяжом стала мара пра юнацкую зборную Савецкага Саюза. I гэта была не высокая мэта, а цвярозая ацэнка патэнцыяль-ных магчымасцей. Вельмі проста даваліся гімнасту камбінацыі, асобныя складаныя элементы, на засваенне якіх многія спарт-смены затрачвалі не адзін месяц.
Аднак мара пра юнацкую зборную засталася марай. Пасля шматлікіх перамог Віталь Шчэрба літаральна ўварваўся ў на-цыянальную зборную Савецкага Саюза. Тут ён заваяваў права выйсці на алімпійскую арэну Барселоны.
Сапернікаў у беларускага гімнаста было многа. Аднак ніво-дзін з іх не здолеў на роўных паспрачацца з Віталем. Вьісокія балы за выступленне ў мгіагаборстве, на кані, на кольцах, на брусах, у апорным скачку, перамога ў камандным першын-стве прынеслі спартсмену нябачны раней поспех — шэсць залатых алімпійскіх медалёў. Гэта сапраўдны спартыўны подзвіг!

 

Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 406 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: