Замкi Беларусi (Замки Беларуси)
Замкі Беларусі — сапраўды неацэнны культурны і гістарычны пацыянальны скарб. Шмат слаўных і трагічных старонак нашай гісторыі звязана з імі. Яшчэ і дагэтуль старадаўнія аба-рогічыя комплексы здзіўляюць сваёй магутнасцю, паважнасцю, велічнасцю.
Кажуць, што Беларусь зверху нагадвае кляновы лісток. Калі б выпала шчаслівая магчымасць узняцца над гэтым лістком, шмат цікавага маглі б мы ўбачыць. Заўважылі б, што ён пранізаны, як пульсуючымі жылкамі, рэкамі, рачулкамі, ручаямі. А калі б нейкі чараўнік здолеў у адначассе аднавіць усе беларускія замкі, што некалі азіралі наваколле, нашаму здзіўленню не было б межаў. Як пагодлівым жніўнем бары густа засяляюцца ляснымі баравікамі, так і наша зямелька спрэс прарасла б цудоўнымі архітэктурнымі ансамблямі.
Па самай першаснай сваёй сутнасці замкі выступалі сапраўд-нымі ахоўнікамі беларускай зямлі. Кожны з іх перакрываў шлях ахвотнікам заваяваць нашы землі, зняволіць нашых лю-дзей. Раней зямля не лічылася захопленай, пакуль не зломлена супраціўленне замка, пакуль там жывуць і абараняюцца гаспадары.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 472 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: