Жамчужына Беларускага Паазеръя
Каму давялося хоць аднойчы пабываць у гэтым дзівосным кутку Беларусі, той заўсёды нясе ў сваім сэрцы яго непаўторнае хараство, зачэрпнутае з блакітнага бяздоння азёр Браслаўшчы-ны. Іх тут, што жамчужын на нітцы, пакінута апошнім ледаві-ком каля трохсот.
Сярод шматлікіх азёр выдзяляецца асобна ўнікальнасцю і значнасцю плошчы браслаўская група азёр, якая складае на-цыянальны парк «Браслаўскія азёры». Кожнае возера гэтай групы мае сваю непаўторную прыгажосць, што прыдае браслаў-скаму краю адметны каларыт.
Непаўторная прыгажосць азёр і лясоў, разнастайнасць рас-ліннага і жывёльнага свету ставяць нацыянальны парк «Бра-слаўскія азёры» ў рад унікальных прыродаахоўных комплексаў.
Няма сумненняў, што неўзабаве Браслаўшчына стане адным з буйнейшых цэнтраў айчыннага турызму і адпачынку. На ка-рысць гэтага сведчыць тое, што замежныя госці, прамовіўшы на развітанне словы сардэчнай падзякі, вязуць у шырокі свет успамін пра браслаўскія дзівосы, цеплыню сэрцаў мясцовых жыхароў. Не раз вяртаюцца сюды са сваімі сябрамі, прызнаючы-ся, што падобнае прыгажосці дасюль не сустракалі. | |
| |
Просмотров: 439 | |
Всего комментариев: 0 | |