Жаваранак
Нідзе так добра не чуваць спеў жаваранка, як у чыстым полі. 3 высокага неба льецца птушыная песня, нібы мноства срэбных званочкаў узняло сонца аж пад воблакі.
Аднойчы ў залатым паднябессі я заўважыў не жаваранка, а каршуна. Драпежнік лунаў высока-высока, кагосьці высоч-ваў. Спачатку я і не прыкмеціў, як ад самай зямлі пачаў узні-мацца жаваранак. Срэбны званочак, захоплены ўласнай песняй, не бачыў, што ляцеў у кіпцюры да смерці.
Каршун кінуўся ўніз, рассякаючы паветра, як маланка. Пе-рад ім ляцеў маленькі шэры камячок. Куляй птушачка шмыг-нула мне пад адзенне, даверліва знайшоўшы сабе схованку. Я ўбачыў лютыя вочы каршуна, разяўленую дзюбу, растапы-раныя кіпцюры і міжволі замахнуўся на драпежніка пугай. Ён неахвотна ўзняўся ўгору.
Дзесьці пад маім адзеннем сядзеў трапяткі жаваранак. Нейкі час я адчуваў сябе акрыленым, і мне здавалася, быццам вось-вось я палячу. Калі я зварухнуўся, шэрая птушачка пырхнула і паляцела. Я стаяў радасны, узнагароджаны птушыным даве-рам.
 
 
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 445 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: