Жураўлiная песня (Жураулиная песня)
У радасці свая вясна, і неабавязкова ёй прыходзіць да чала-века вясной. Ёсць лета і зіма, ёсць дзень і ноч, усход і заход сон-ца. Зімою трашчыць уночы на рэках лёд, гул ідзе высока, а рані-цай ляжаць снягі, ружовыя і чыстыя, як радасць. А ў жытнёвае лета вісіць над зямлёю яблык, пераспелы і светлы, як даўняя журба. Яблык упадзе — надыдзе восень, а восенню хлапчукі пя-куць на полі бульбу, і ўвосень прыходзяць да чалавека ўспаміны пра маленства. Але толькі вясною высока ў небе клічуць радасць журавы. У сакавіку, здараецца, ноччу ідзе дождж, і ў вадасцёч-най трубе грыміць, як гром, абвальваецца намёрзлы лёд.
У сакавіку першым дажджом і вільготным пругкім ветрам гукае ў акно ранняя вясна. I потым ужо будуць трубіць журавы, а яшчэ потым ралля ў полі стане шэрай, як жураўлінае крыло.
Ляціце, журавы, ляціце сваёй млечнай дарогай, вясёлай і шум-най, бы крыгаход! | |
| |
Просмотров: 719 | |
Всего комментариев: 0 | |