Жыццё Ефрасiннi Полацкай (Жыццё Ефрасинни Полацкай)
У канцы дванаццатага — пачатку трынаццатага стагоддзя было напісана на царкоўнаславянскай мове «Жыццё Ефрасінні Полацкай». Галоўная гераіня паказана асветніцай, якая з мала-дых гадоў выявіла любоў да ведаў, бачыла сваё прызванне ў тым, каб служыць умацаванню хрысціянства ў Полацкай зямлі.
Ефрасіння Полацкая была ўнучкай князя Усяслава Чара-дзея. Яшчэ зусім юнай пакінула свецкае жыццё і пайшла ў маішстыр. Яна сама перапісвала кнігі, клапацілася пра будаў-піцтва ў Полацку новых храмаў і манастыроў. Паступова, але ўпэўнена яна здзяйсняла свае планы і задумы. Падзвіжніцкая дзейнасць Ефрасінні спрыяла развіццю асветы, культуры і мас-тацтва ў Полацкай зямлі. 3 імем асветніцы звязана будаўніцтва дзвюх цэркваў у Полацку, заснаванне манастыра, стварэнне вы-датнага помніка прыкладнога мастацтва Старажытнай Русі — славутага крыжа Лазара Богшы.
Пад канец жыцця асветніца падарожнічала ў Святую зямлю, памерла ў Іерусаліме.
У жыцці Ефрасінні адчуваецца ўнутраная напружанасць, высокая духоўная апантанасць падзвіжніка, які глыбока ве-рыць у сваю высокую місію на зямлі.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 889 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: