Жывыя барометры
Неацэнную дапамогу ў прадказанні надвор'я могуць аказаць многія жывёлы, якіх мы добра ведаем. Жывёлы востра адчува-юць змяненне надвор'я і рэагуюць на яго сваімі паводзінамі.
Калі ўзяць уюна і пасадзіць у акварыум, то гэта гатовы жывы барометр. Пры набліжэнні моцнай навальніцы рыба будзе міту-сіцца і часта ўсплываць на паверхню. Перад ясным надвор'ем заляжа на дно і нават не паварушыцца.
Гучнае кваканне жаб сярод дня — дакладная прыкмета не-пагадзі. Доўгае вячэрняе кваканне, наадварот, абяцае добрае надвор'е. Калі жабы маўчаць, то чакаецца пахаладанне.
За паўдня або за суткі адчувае набліжэнне дажджу берасцян-ка, невялікая птушка нашых лясоў1. Яна няспынна апавяшчае пра гэта ўсю акругу сваёй звонкай песенькай. Частым і доўгім кукаваннем указвае на ўстанаўленне цёплых дзён зязюля. Ніко-лі не падманваюць у прадказанні надвор'я стрыжы. Калі птуш-кі, якія толькі што весяліліся ў паветры, раптам знікаюць, то ў гэтым месцы чакаецца моцная непагадзь. Многія жывёлы — выдатныя жывыя барометры.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 1727 | Рейтинг: 2.0/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: